August 27th, 2014

штирлиц

Беларуская восень

Па балотнай траве ля канавы, якая завецца ракой Чарнiцай, павольна сунецца белая карова. Рознакаляровыя вяргiнi буяюць паабапал сцежак. Лiстота не можа схаваць налiтыя бакi  ружовых i жоўтых яблыкаў. Iх салодкi водар мяшаецца з горкiм туманам. Павуцiнне ў няяркiм ранiшнiм сонейку.У паветры вiсiць аглушальная асенняя цiшыня. Я не ведаю красы больш шчымлiвай, чым асенняя краса беларускай вёскi.

Дзякую IП Ша
ўчэнка i яго маршруткам, што бродзяць вакол Заслаўя ў пошуках дарогi, якая б не рамантавалася.  Ну, i Госпаду Богу за тое, што гэтыя маршруткi часам ламаюцца ў такiх маляўнiчых куточках;)