February 10th, 2014

штирлиц

Беларускае кiно

Паважаныя беларускамоўныя фрэнды, я звяртаюся зараз у першую чаргу да вас.
Допic, спасылка на якi нiжэй, прысвечаны неаднаразова паднятай тэме вяртання беларускiх кiнастужак на Радзiму.
Я вельмi люблю беларускамоўную частку сваёй фрэндстужкi, яна цiкавая i сапраўды "ўтульненькая". Але ведаеце, часам мне падаецца, што ёсць у беларускамоўным ЖЖ нейкая секстанцкая замкнёнасць.
Вось чаму я ў iм не бачыла хаця б рэпостаў пра справу вяртання беларускiх стужак? Мiж тым, гэта, бадай, самая паспяховая рэальная справа беларускiх блогераў на нiве захавання беларускай культуры.
Дык цi не хочаш ты асабiста, мой сябар, вярнуць на Радзiму першы гукавы беларускамоўны фiльм "Першы ўзвод"?

http://nn.by/?c=ar&i=122020